|
Вёска ў Іўеўскім сельсавеце. У XIX — пачатку XX
ст. вёска ў Іўеўскай воласці
Ашмянскага павета
Віленскай губерні. У 1861 г. 14 рэвізскіх душ.
Адносілася да маёнтка Іўе графіні Замойскай. У
1866 г. 6 двароў, 33 жыхары. Паводле перапісу
1897 г., 8 двароў, 58 жыхароў, у
Лукашынскім
сельскім таварыстве. У 1905 г. 58 жыхароў, 76
дзесяцін зямлі. У 1909 г. 11 двароў, 57 жыхароў.
У 1921-1939 гг. у Іўеўскай гміне Валожынскага, з
1926 г. Лідскага паветаў
Навагрудскага
ваяводства Польшчы. У верасні 1921 г. 21 двор,
95 жыхароў. 3 12.10.1940 г. вёска (4 двары, 11
жыхароў) у Іўеўскім сельсавеце Іўеўскага раёна.
Са студзеня 1952 г. у калгасе «17 Верасня»,
затым «Шлях Леніна». У 1970 г. 41 жыхар. Цяпер у
складзе калгаса «Іўе». У 1999 г. 9 двароў, 26
жыхароў.
|